Беларуская Служба

У Польшчы папярэджваюць аб магчымым рэзкім скарачэнні авіярэйсаў з Варшавы з 1 мая

26.04.2022 13:08
Абмежаванні ўступяць у сілу ў выпадку правалу перамоваў паміж авіядыспетчарамі і кіраўніцтвам Польскага агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўвання.
Аўдыё
  • У Польшчы папярэджваюць аб магчымым рэзкім скарачэнні з 1 мая авіярэйсаў з Варшавы; Урад уводзіць пакет дапамогі па выплаце іпатэчных крэдытаўж На наступным тыдні запрацуе газавае злучэнне Польшча-Літва (GIPL)
Ілюстрацыйны здымакфота: Dima Moroz/Shutterstock

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі апублікавала спіс авіязлучэнняў з Варшавы і Модліна, якія будуць захоўвацца, нягледзячы на ​​абвешчаныя з пачатку траўня абмежаванні пасажырскага руху.

Абмежаванні ўступяць у сілу ў выпадку правалу перамоваў паміж авіядыспетчарамі і кіраўніцтвам Польскага агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўвання.

Калі пагадненне не будзе падпісана, больш за 100 варшаўскіх інспектараў пакінуць свае працоўныя месцы. Для захавання бяспекі неабходна будзе скараціць злучэнні.

У апублікаванай аб'яве відаць, што большасць рэйсаў з Варшавы о Модліна будуць абслугоўвацца польскімі авіялініямі LOT. Перавозчык будзе апрацоўваць трасы ў Лондан, Нью-Ёрк, Чыкага, Брусель, Таронта, Тэль-Авіў, Капенгаген, Будапешт, Вільнюс, Прагу, Бухарэст, Лісабон і Тбілісі.
Адзінкавыя рэйсы будуць выконваць Lufthansa, KLM, Wizzair, Emirates, Austrian, Air France, Swiss і Ryaniar.

Пастанова аб абмежаванні паветранага руху над Польшчай была апублікавана ўчора ўвечары. Яна ўступіць у сілу 1 мая. Калі пагадненне будзе дасягнутае паміж авіядыспетчарамі і працадаўцам, яно стане неактуальным.

Прадметам спрэчкі зʼяўляецца памер зарплаты авіядыспетчараў.

IAR/яс